Пра часопiс
Фізіка: праблемы выкладання
Часопіс выходзіць на двух мовах: рускай і беларускай.
Навукова-метадычны часопіс
Выдаецца з IV квартала 1995 года
Рэгістрацыйны №433
Выходзіць 6 разоў у год
Серыя «У дапамогу педагогу»
заснавана ў 1995 годзе
Заснавальнік і выдавец – РУП
«Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
220070, г. Мінск, вул. Будзеннага, 21;
тэл.: 297-93-24 (адк. сакратар),
297-93-22 (аддзел маркетингу),
факс: 297-91-49,
http://www.aiv.by,
e-mail:Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Падпісныя індэксы:
75072 – для індывід. падпісчыкаў
750722 – для арганізацый
Рэдакцыйная калегія
М. I. Запрудскі – галоўны рэдактар, кандидат педагагічных навук, дацэнт
Н. П. Гаравая – нам. галоўнага рэдактара
Г. I. Кашэўнікава – адказны сакратар
У. А. Голубеў
Л. А. Iсачанкава, кандидат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
А. А. Луцэвіч, кандидат педагагічных навук, дацэнт
У. М. Паддубскі
К. А. Пятроў
A. I. Слабадзянюк, кандидат фізіка-матэматычных навук, дацэнт
Рэдакцыйная рада
А. П. Клішчанка – старшыня, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
С. А. Гуцановіч, доктар педагапчных навук
I. В. Семчанка, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
A. П. Сманцэр, доктар педагапчных навук, прафесар, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі
B. В. Шапялевіч, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар
Гэта вядучае выданне па пытаннях зместу і арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу па фізіцы і астраноміі ў агульнаадукацыйнай школе.
За час існавання часопіса ён пазіцыяніраваў сябе як аўтарытэтнае перыядычнае педагагічнае выданне; прыдбаў шмат сяброў і прыхільнікаў. Аўдыторыя журнала – гэта у першую чаргу настаўнікі фізікі, а таксама метадысты, кіраўнікі адукацыйных устаноў, выкладчыкі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў, студэнты.
Мноства артыкулаў, якія прапануе часопіс, дазваляюць педагогам аператыўна знаёміцца з актуальнай інфармацыяй, методыкамі і тэхналогіямі навучальна-выхаваўчага працэсу; аказваюць вялікую дапамогу як маладым, так і вопытным педагогам. Аўтары часопіса – выкладчыкі ВНУ, выкладчыкі і метадысты ІПК, настаўнікі – носьбіты актуальнай інфармацыі эфектыўных спосабаў працы.
У артыкулах чытач знаходзіць адказы на многія пытанні рэфармавання фізічнай адукацыі; матэрыялы для арганізацыі навучання і развіцця асобы вучняў. Журнал не толькі дазваляе кампенсаваць недахоп тых або іншых звестак, але і дапамагае ў творчым самавызначэнні настаўнікаў, у пошуку шляхоў развіцця адукацыйнай практыкі, паколькі ў артыкулах даецца шырокі спектр магчымасцей удасканалення педагагічнай дзейнасці.
Істотным складнікам часопіса з’яўляецца актыўная адваротная сувязь рэдакцыі са сваімі чытачамі, правядзенне конкурсаў і іншых адукацыйных праектаў. З дапамогай апытвання чытачоў мы вызначаем шляхі развіцця часопіса і аптымізуем пералік асноўных рубрык.
Рубрыкі часопіса:
Нарматыўныя дакументы. Тут змяшчаюцца інструктыўна-метадычныя пісьмы і праграмна-метадычная дакументацыя, якая тычыцца выкладання фізікі.
Праблемы зместу адукацыі. Гэта, па-першае, друкаванне новых праграм, фрагментаў новых падручнікаў, па-другое, трыбуна для выказвання чытачамі думак наконт зместу фізічнай адукацыі.
Школьныя тэхналогіі. Змяшчаюцца тэксты з апісаннем, распрацоўкамі розных тэхналогій навучальна-выхаваўчага працэсу.
Кантроль вучэбных дасягненняў вучняў. Матэрыялы для 10-бальнай сістэмы ацэнкі, цэнтралізаванага тэсціравання і г.д.
Метадычная майстэрня – матэрыялы вопыту педагогаў.
Урок, якім я ганаруся. Рубрыка дае магчымасць чытачам прадставіць на суд калег свае лепшыя метадычныя распрацоўкі.
Фізічны эксперымент. Змяшчаюцца артыкулы пра арыгінальныя фізічныя доследы, лабараторныя работы і інш.
Кансультацыі – прадстаўленне артыкулаў, якія тычацца праблем выкладання найбольш складаных тэм вучэбнай праграмы.
Практыкум па рашэнні задач. Тлумачацца рашэнні найбольш складаных задач для паглыбленага і павышанага ўзроўняў навучання фізіцы.
Фізіка ў камп’ютэрным класе. Прэзентацыя праграмнага забеспячэння, апісанне методык выкарыстання камп’ютэра ў выкладанні фізікі.
Фізіка ў постацях і датах – змяшчае артыкулы пра слынных айчынных і замежных даследчыкаў прыроды.
Вырошчваем таленты, або Пазакласная работа – прэзентуе матэрыялы алімпіяд, турніраў, вучнёўскіх канферэнцый, конкурсаў.
Астраномія. Друкуюцца тэксты па выкладанні астраноміі ў школе.
Чытачы часопіса, як правіла, маюць вышэйшую адукацыю, большасць з іх – жанчыны, яны пражываюць як у гарадах, так і ў вёсках.
Фактары, якія вызначаюць інтарэс да часопіса:
- практычная накіраванасць,
- апераджальны характар артыкулаў,
- скіраванасць на праблемы рэфармавання адукацыі,
- інфарматыўнасць.
Выложил | alsak |
Опубликовано | 29.04.08 |
Просмотров | 15869 |
Рубрика | Фізіка: праблемы выкладання |
Тема | Без тем |